Сценарии / Рэферат «След вялікай айчыннай вайны ў горадзе Віцебску»

                               ГІМНАЗІЯ № 1                                         

Рэферат

СЛЕД ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ Ў ГОРАДЗЕ ВІЦЕБСКУ  

Работу выканала:Ганчарова Анастасія — 11”А”

Кіраўнік: Андрэева А. А.                                                                Віцебск                              2008 год 

                                                                ПЛАН       

1.Тэма вайны для Беларусі       

2. Акупацыя ў Віцебску       

3.Вызваленне Віцебска       

4.Пад мірным небам       

5.Увекавечаны ў памяці горада                  

Тэма вайны для Беларусі

Беларусь справядліва называюць краінай мужнасці і баявой славы. Яе гісторыя надзвычай багата войнамі, але нішто не кранала сэрца нашага народа так, як Вялікая Айчынная вайна. Яе не баяліся, таму што не чакалі. А яна чорным ценем насунулася на белую зямлю і стала пагражаць людзям вялікім жахам, вялікім болем.Чатыры гады не было сонца для нашай краіны, усмешак на тварах дзяцей і кветак, што расцвітаюць ранняй вясной. Чатыры гады беларускі народ не жыў, а выжываў. Не ўсім давялося святкаваць перамогу над фашысцкай Германіяй. Пад час вайны было спалена 628 беларускіх вёсак, 186 з якіх не здолелі паўстаць з руін і попелу.Такі ж лёс прадказвалі прадстаўнікі амерыканскай місіі і Віцебску. Яны сцвярджалі, што горад немагчымааднавіць, штоняма ў свеце такой сілы, якая б вярнула яму жыццё, аднак яны не ўлічылі высокі маральны настрой жыхароў Віцебска, якія вярталіся з эвакуацыі , і іх імкненне ўзняць родны горад, вярнуць яму прыгажосць і былую славу.Зараз Віцебск адзін з буйнейшых гарадоў Беларусі, які вядомы не толькі на ўсю краіну, але і за яе межамі. Сёння ў нас ёсць магчымасць прагуляцца па зялёных парках, квітнеючых вуліцах і шырокіх праспектах горада, якія быццам бы нічым не нагадваюць аб былых жахах вайны. Але гэта не так. Калі звярнуць увагу на назву вуліцы, на якой ты знаходзішся, можна заўважыць, што яна носіць імя віцебскага падпольшчыка або партызана. Усім вядомы праспект Чарняхоўскага, які назвалі ў гонар камандуючага 3-м Беларускім фронтам, але нямногія ведаюць пра вуліцу 26 чэрвеня, якая ўвекавечыла дату вызвалення Віцебска. Яшчэ больш цікавага можна даведацца, зацікавіўшыся мемарыяльнымі дошкамі і помнікамі. Сярод іх можна знайсці помнік вучням сярэдняй школы № 9 (вул. Камсамольская, 23), помнік рабочым і служачым фабрыкі “Знамя індустрыялізацыі” (вул. Гагарына, 11) і помнік жалезнадарожнікам (на тэрыторыі лакаматыўнага дэпо), якія даказваюць нам, што падчас вайны ваявалі не толькі салдаты, але і мірнае насельніцтва. Таксама ў горадзе можна знайсці некалькі мемарыяльных знакаў, а на плошчы Перамогі ўстаноўлены галоўны мемарыяльны комплекс у гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны. Такі след пакінула ў нашым горадзе вайна, якая да сённяшняга дня нясцерпным болем адгукаецца ў сэрцы кожнага беларуса.Моладзь сёння – гэта унукі і праўнукі тых, хто са зброяй у руках абараняў нашу Радзіму. На шчасце, нам не давялося ўбачыць баявыя дзеянні, таму даведацца пра рэаліі тых часоў можна толькі праз падобныя помнікі гісторыі. Напрыклад, калі трапляеш у будынак былой турмы СД, адчуваеш тую атмасферу, якая панавала там у часы вайны. Колькі гараджан скончыла там сваё жыццё! Немагчыма застацца раўнадушным, калі бачыш тыя надпісы на сценах, якія гучаць як зварот да нашага пакалення адтуль, з Другой Сусветнай. Мы не забудзем. Ніводная падзея, ніводны салдат не будзе забыты, пакуль жыве людская памяць!                               

Акупацыя ў Віцебску

Мірны горад на Дзвіне засыпаў працаўніком, прачнуўся салдатам. Вайна! Яна ў адно імгненне змяніла ўвесь уклад жыцця савецкіх людзей. У іх працоўныя будні ўварваліся злавесныя гукі – завыванне сірэн, рокат авіяцыённых матораў, выбухі, артылерыйская кананада, невясёлыя звесткі пра занятыя ворагам гарады і сёлы, пра першыя ахвяры. З 11 ліпеня 1941 года пачаўся цяжкі перыяд акупацыі, які скончыўся толькі 26 чэрвеня 1944 года Увесь гэты час Віцебск знаходзіўся ў складзе тылавога раёну групы армій “Цэнтр”, дзе ўлада была сканцэнтравана ў руках ваеннага кіраўніцтва, а выканаўчымі органамі былі палявыя і падначаленыя ім мясцовыя камендатуры.У горадзе знаходзіўся штаб 59-га армейскага корпуса, Віцебск быў напоўнены фашысцкімі карнымі органамі.У ім былі сканцэнтраваны вялікія сілы жандармерыі, войск СС, ахоўнай паліцыі, а таксама штурмавыя атрады, актыўна дзейнічала мясцовая паліцыя.Вераломны напад Германіі ўскалыхнуў краіну, і ўсе як адзін усталі на яе абарону. Разам з тым раптоўны пераход ад мірнага труда да баявых дзеянняў патрабаваў ад усіх выключнай аператыўнасці, дакладнасці, высокай адказнасці і самаадданасці ў арганізацыйнай рабоце і гаспадарчай дзейнасці, у мабілізацыі ўсіх сіл для аказання дапамогі Чырвонай Арміі ў барацьбе з ворагам.У тыя цяжкія для нашай Радзімы дні Віцебская абласная партыйная арганізацыя хутка перастроіла сваю работу на ваенны лад, падпарадкаваўшы ўсё інтарэсам фронту, інтарэсам перамогі над ворагам. Яшчэ 3 ліпеня 1941 года пачалася эвакуацыя з Віцебска і вобласці матэрыяльных і культурных каштоўнасцей. У тыл былі накіраваны 2500 вагонаў з сыравінай, абсталяваннем і гатовымі вырабамі, была вывезена маёмасць 37 буйных прадпрыемстваў. У сувязі з набліжэннем да горада варожых войск абласны  камітэт партыі прызваў ўсіх рабочых, служачых, інтэлігенцыю са зброяй у руках абараняць Віцебск. Ствараліся знішчальныя батальёны, фарміравалася дывізія народнага апалчэння, якая налічвала ў сваіх радах каля 2 тысяч чалавек. Дзве трэці апалчэнцаў складала моладзь.…Васемнаццаты дзень вайны . Неба на захадзе ярка палыхала, прыбліжаўся фронт. Праз горад ішлі бежанцы. Станцыя Віцебск не паспявала прымаць эшалоны раненых байцоў і воінскія саставы. Працягвалася эвакуацыя.Ноч на 9 ліпеня была трывожнай. Над Дзвіной струіўся лёгкі пар. То там, то тут у чорнае неба падымаўся дымнядаўніх пажарышч. Але як толькі першыя промні дасягнулі Юр’евай горкі, пачаўся артылерыйскі абстрэл горада. Дажджу не было ўжо некалькі тыдняў, тамуполымя пажараў хутка распаўсюджылася на вялікую тэрыторыю.Прыкладна ў адзінаццаць гадзін раніцы дыктар на станцыі аб’явіў: - Грамадзяне! Зараз жа ачысціце вакзал. Рух цягнікоў прыпыняецца. Фашысцкія войскі падыйшлі да горада ў напрамку Чэпіна і Маркаўшчыны. Спяшайцеся перабрацца на левы бераг Заходняй Дзвіны. Шлях вызвалены на Смаленск і Сураж.Націск праціўніка стрымлівалі нескалькі гадзін, але з-за колькаснай перавагі сіл ворага, абаронцам горада прыйшлося адступіць на левы бераг ракі. Паветра сатрасалася ад цяжкіх выбухаў. Спецыяльныя каманды падрыўнікоў знішчалі ў горадзе найбольш важныя аб’екты, каб нічога не засталося ворагу. Быў падарваны і цэнтральны мост праз Заходнюю Дзвіну. Справу разбурэння давяршылі ваенныя дзеянні. Такім чынам, ужо ў самым пачатку вайны горад быў зруйнаваны.Заняўшы правабярэжную частку Віцебска, фашысты спрабавалі фарсіраваць раку, але сустрэлі ўпартае супраціўленне нашых войск і народных апалчэўцаў. На світанні 10 ліпеня гітлераўцы зноў спрабавалі перабрацца праз Заходнюю Дзвіну на плытах. Калі яны былі на сярэдзіне ракі, апалчэнцы адкрылі агонь і знішчылі частку перапраўляўшыхся.Увесь дзень 10 ліпеня не змаўкалі баі на паўночна-заходнім ускрайку Віцебска. А 11 ліпеня 1941 года нямецка-фашысцкія войскі канчаткова ўвайшлі ў Віцебск.З адчуваннем болю пакідалі горад горад яго гераічныя абаронцы.Гэты боль ярка выразіў беларускі паэт Аркадзь Куляшоў у вершы “Віцебская махорка”.                       

Здан горад Віцебск.

З весткай горкай                       

Ішлі мы ўздоўж яго Дзвіны.                       

Здан Віцебск.                       

Мы яго махорку                       

Яшчэ курылі да вайны.        

Але паэт-салдат, як і ўсе савецкія грамадзяне, верыў, што нягледзячы на часовыя няўдачы і адступленні, мы пераможам ворага і вернемся ў Віцебск.                      

Наперад мы, на захад рушым                      

І ўсё, што вораг знішчыў, знёс,              

Усё вярнуць назад прымусім,             

Усё,             

Нават дым ад папярос.

А пакуль для Віцебска і вобласці наступіў 1100-дзённы перыяд цяжкай фашысцкай няволі. У Віцебску, які быў стратэгічна важным пунктам і ў якім былі сканцэнтраваны буйныя ваенныя сілы ворага, гітлераўцам неабходна было мець шэраг прамысловых прадпрыемстваў і працоўную сілу з ліку мясцовага насельніцтвадля іх абслугоўвання. Таму ў дапамогу ваеннай камендатуры быў створаны дапаможны адміністрацыйны апарат ў выглядзе Віцебскай гараской управы, якую з самага пачатку узначльваў У. Родзька. Віцебская гарадская ўправа знаходзілася пад кантролем палявой і мясцовай камендатур, яна не магла быць органам самакіравання ва ўмовах акупацыйнага рэжыму, хоць менавіта так сцвяржала фашысцкая прапаганда, бо ўся яе дзейнасць была накіравана на забеспячэнне патрэб у першую чаргу нямецка-фашысцкіх войск.Так, пад кіраўніцтвам управы ў першыя месяцы акупацыі, у адпаведнасці з планамі германскага камандвання па эканамічнаму выкарыстанню акупаваных тэрыторый, былі здзейснены загады па аднаўленню некаторых буйных прадпрыемстваў цяжкай прамысловасці і энергетычнага комплексу. Адной з галоўных задач, якія ставіліся перад мясцовай адміністрацыяй, быў таксама кантроль і ўлік насельніцтва, якое кіраўніцтва трэцяга рэйху планавала выкарыстоўваць у якасці працоўнай сілы. Да вайны ў Віцебску жыло 180 тысяч чалавек, а ў жніўні 1942 г. колькасць насельніцтва зменшылася да 33 508 чалавек. Рэзкае змяншэнне колькасці жыхароў было выклікана кампаніяй па іх прымусоваму ўгону у Германію. Усяго ж за гады акупацыі ў Віцебску гітлераўцы знішчылі 62 тысячы мірных грамадзян і 76 тысяч ваеннапалонных.Мясцовае насельніцтва апынулася ў дрэнным становішчы, бо фактычна было на мяжы харчовага і таварнага голаду. Адразу пасля пачатку акупацыі і на працягу ўсяго перыяду выдача харчовых прадуктаў ажыццяўлялася гарадской управай па картках, якія падзяляліся на 2 віды: для рабочых і служачых і для утрыманцаў, да якіх адносілі хлопчыкаў да 14 гадоў, дзяўчынак да 16 гадоў, мужчын пасля 60 і жанчын пасля 55 гадоў. Карткі на ўсю сям’ю атрымліваў працаўнік, таму для бессямейных інвалідаў складаліся асобныя спісы; забеспячэнне непрацуючых было абмежаванымі ажыццяўлялася ў апошнюю чаргу. У далейшым насельніцтва было падзелена на 3 групы: працаўнікі; члены іх сем’яў; беспрацоўныя і інваліды. Першая група атрымлівала хлебна-харчовыя і сталовыя карткі, другая – толькі хлебна-харчовыя, а трэцяя група наогул забяспечвалася ў апошнюю чаргу і ў залежнасці ад запасаў. Нормы харчавання былі недастатковыя, а з цягам часу яны ўсё больш і больш змяншаліся. У выніку, з-за адсутнасці прадуктаў была закрыта сталоўка, дзе раней па спецыяльных картках маглі раней харчавацца рабочыя.Сістэма забеспячэння па картках была дзейсным інструментам па прыцягненню насельніцтва да працы і  кантролю за яе выкананнем. Здабыць прадукты без карткі было практычна немагчыма, бо, нагледзячы на дазвол уладамі прыватнага гандлю, сяляне амаль не вывозілі сваю прадукцыю ў горад. Таму мясцовым жыхарам прыходзілася ісці на прымусовае супрацоўніцтва з фашыстамі  і ўладкоўвацца на працу, знаходзячыся пад пастаяннай пагрозай  пазбаўлення за нязначны промах сродкаў да існавання. Вельмі цяжкім было і становішча з прамысловымі таварамі. Нягледзячы на частковае аднаўленне ў Віцебску працы некаторых прадпрыемстваў і дазвол прыватнага прадпрымальніцтва, гараджане адчувалі вялікую патрэбу ў прадметах першай неабходнасці. Працаўнікі атрымлівалі спецыяльныя карткі для набыцця некаторых тавараў, бо цэны на рынку былі высокія, і на зарплату было немагчыма набыць нават самае неабходнае. Акрамя таго, насельніцтва было абкладзена вялікай колькасцю падаткаў і збораў, з якіх фарміраваўся бюджэт Віцебскай гарадской управы.Напрыклад, 24.9.1941года бургамістр У. Родзька падпісаў праекты па падаткаабкладанню, якія былі распрацаваны на аснове спецыяльнага распараджэння палявой камендатуры. З гэтага часу уводзіліся падаткі з будынкаў, пазямельны, гадлёва-прамысловы, падаходны, з жывёлы, акцызы на прадукты шырокага спажывання, зборы за права гандлю на базары, за медыцынскій агляд і дазвол на продаж прадуктаў харчавання, за ўстаноўку нумароў, за выдачу пашпартоў і іх прыпіску і іншае. Са студзеня 1942 года насельніцтва ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў абавязана было плаціць таксама падушны падатак, які ў розныя перыяды складаў ад 30 да 120 рублёў на год. Найбольш цярпелі ў гэтых цяжкіх умовах тыя, хто не меў магчымасці працаваць—пенсіянеры, інваліды, якіх у студзені 1942 года налічвалася каля 6 тысяч чалавек. У першы перыяд акупацыі з прапагандысцкімі мэтамі, каб стварыць у вачах мясцовага насельніцтва прыхільны вобраз новай улады, у складзе гаруправы быў створаны аддзел сацыяльнага забеспячэння, які ўзяў на сябе клопаты аб гэтай катэгорыі грамадзян. Аддзел плаціў пенсіі, аднаразовую дапамогу, раздаваў хлебныя і харчовыя карткі, прадукты, уладкоўваў сваіх падапечных на працу. Але гэтая дапамога была вельмі сціплай і аказвалася толькі невялікай частцы пенсіянераў: у студзені 1942 г. пенсію памерам ад 30 да 300 руб.( 3—30 марак) атрымлівалі толькі 205 чалавек, а ў далейшым пастаянныя выплаты пенсій спецыяльным указам камандуючага тылам групы армій “Цэнтр” наогул былі забаронены, дазвалялася толькі выдаваць аднаразовую грашовую дапамогу па 50—60 руб. (5—6марак). Германскае камандаванне не жадала выдаткоўваць сродкі на ўтрыманне непрацаздольнага насельніцтва. Пры гэтым грошы на сацыяльныя патрэбы паступалі ад жыхароў акупіраванага горада ў выглядзе спецыяльнага 4%-нага падатку з зарплаты, які пачаў збірацца са студзена1942 г.Асаблівую цікавасць выклікаюць адносіны акупантаў да медыцынскага абслугоўваннямясцовага насельніцтва. Маючы на мэце прадухіленне эпідэмій інфекцыйных захворванняў у сваім тыле, нямецкае камандванне надавала пытанням аховы здаро’я вялікую ўвагу. Пры Віцебскай гарадской управе быў створаны аддзел аховы здароў’я, у гораддзе мелася 4 бальніцы, паліклініка, 4 амбулаторыі, 2 аптэкі. За кастрычнік-снежань 1941 года ўсе гэтыя ўстановы абслужылі 51 960 чалавек, аптэкі выдалі лекаў па 31 731 рэцэпту, а выдаткі на ахову здароў’я, па сцверджанні акупацыйнай прэсы, склалі 1 млн. руб. Лячэбныя ўстановы ў першую чаргу забяспечваліся харчаваннем ад палявой камендатуры, харчовага аддзела гаруправы і ўласнай прысядзібнай гаспадаркі; камердатура таксама забяспечвала бальніцы і амбулаторыі лекамі і медыкаментамі. У медыцынскіх установах Віцебска абслугоўваліся гараджане і сельскія жыхары, праводзілася ўсеагульная вакцынацыя і санапрацоўка насельніцтва; тут жа праводзіўся агляд людзей, што выязджалі на прымусовую працу ў Германію. Але існавала і шмат праблем: не хапала медыкаментаў, бялізны, нават звычайнай солі для лабараторных даследванняў, з-за адсутнасці электрычнасці нярэдка прастойваў рэнтгенкабінет. Медперсанал атрымліваў маленькі заробак. Камендатура пастаянна патрабавала ад грамадзянскіх медыцынскіх устаноў скарачэння заказаў на лекі і больш эканомнага іх выкарыстання. Нельга забываць, што клопат пра здароў’е насельніцтва з боку акупантаў тлумачыўся прагматычна: неабходнасцю мець здаровую працоўную сілу, прыдатную да эксплуатацыі, а таксама страхам эпідэмій у тыле.Акрамя эканамічных і сацыяльных пытанняў,акупацыйныя ўлады надавалі вялікую ўвагу сферы культуры, выкарыстоўвалі яе ў прапагандысцкіх мэтах. Ужо с першых дзен стварэння гаруправы пры ей дзейнічалі аддзелы культурных устаноў і інфармацыі, якія пазней былі аб’яднаны ў аддзел асветы і прапаганды. У асобны аддзел выдавецтва былі выдзелены рэдакцыя газеты “ Віцебскія ведамасці” і друкарня гарадской управы, яго ўзначаліў сын намесніка бургамістра Л. Г. Брандта Аляксандр Брандт. Прэса, лістоўкі і радые былі асноўнымі сродкамі фашысцкай прапаганды. У Віцебску з 2 жніўня да 3 снежня 1941 года з перыядычнасцю 2 – 3 разы на тыдзень выдавалася газета “Віцебскія ведамасці”, а з 7 снежня 1941 года да 18 чэрвеня 1944 года – “Новы шлях”. Са старонак гэтых газет праводзілася актыўная прафашысцкая прапаганда, якая спрабавала падаць “новы парадак” як вялікае шчасце, прынесенае нямецкай арміяй “вызваліцельніцай” прыгнечанаму бальшавікамі народу Беларусі; акрамя таго, гэтыя выданні мелі відавочную антысеміцкую накіраванасць.У пачатку вайны з Віцебска не паспелі эвакуіраваць усе музейныя каштоўнасці, архіўныя дакументы і кнігі, музеі і бібліятэкі горада былі разрабаваны. Восенню 1941 г. гарадская управа занялася гэтым пытаннем і патрабавала ад насельніцтва вярнуць украдзеныя музейныя экспанаты і музейныя кнігі. Аднак музеі ў перыяд акупацыі так і не былі адкрыты, а іх найбольш каштоўныя экспанаты апынуліся ў Гетманіі. Вельмі пацярпеў архіў: з-за пашкоджанняў даху будынка дакументы заліваліся вадой і прыходзілі у непрыгоднасць.Для патрэб працаўнікоў управы з мэтай выкарыстання ў далейшым для выкладання у школах была створана спецыяльная бібліятэка, дзе ў ліпені 1942 года налічвалася 8736 кніг. Выданні зведалі цэнзуру: з іх было выкраслена ўсё, што магло нагадаць пра савецкі перыяд. Карыстанне бібліятэкай было платнае, а доступ у яе абмежаваны – у асноўным для працаўнікоў гарадской управы.Перад наступленнем савецкіх войск у час ваенных дзеянняў установы культуры Віцебска былі поўнасцю знішчаны нямецка-фашысцкімі акупантамі.   Такім чынам, перыяд акупацыі стаў для насельніцтва Віцебска найцяжэйшым выпрабаваннем. Гітлераўцы максімальна імкнуліся выкарыстаць эканамічныя, сыравінныя і людскія рэсурсы заваяваных тэрыторый, вымушаючы насельніцтва клапаціцца аб уласным выжыванні. Для падтрымкі парадку і з мэтай прапаганды была арганізавана Віцебская  гарадская ўправа, якая імітавала самакіраванне, але рэальна з’яўлялася саўдзельніцай фашыстаў у эксплуатацыі і рабаванні горада і яго жыхароў. Насельніцтва было пазбаўлена элементарных выгод ( газа, вады, электрычнасці ) , апынулася на мяжы харчовага і таварнага голада, выкарыстоўвалася на прымусовай працы. Нямецкая прапаганда падавала некаторыя мерапрыемствы новай улады ( напрыклад, у сферы медыцынскага абслугоўвання, уласнага прадпрымальніцтва, культуры ) як “клопат” пра беларусаў, вызваленых ад ланцугоў бальшавізму. На самой справе гэтыя мерапрыемствы тлумачацца імкненнем германскага камандавання зняць з сябе турботы пра насельніцтва акупіраваных тэрыторый і забяспечыць санітарны парадак у тыле сваёй арміі, а таксама больш эфектыўна ажыццяўляць эксплуатацыю і выкарыстанне акупіраванай зоны.                                         

Вызваленне Віцебска        

23 чэрвеня 1944 года пачалася аперацыя “Баграціён” — рашаючы этап бітвы за Беларусь.          Перад наступленнем у адпаведнасці з планам Беларускага штаба партызанскага руху ў ноч на 20 чэрвеня ў тыле ворага на ўсіх чыгуначных магістралях загрымелі выбухі. Пачалася аперацыя “Рэйкавая вайна”.        

На Віцебскім напрамку раніцай 23 чэрвеня перайшлі ў наступленне войскі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў. Гэта было нечаканым для нямецкага камандавання. Паспяхова дзейнічалі войскі 39-й і 5-й армій Беларускага фронту. На прцягу 23 чэрвеня яны прарвалі абарону ворага на ўчастку шырынёй 50 км і паглыбіліся на 10-11 км з мэтай акружэння віцебскай групоўкі нямецка-фашысцкіх войск.        

25 чэрвеня войскі 43-й арміі генерала А. П. Белабародава 1-га Прыбалтыйскага фронту і 39-й арміі генерала І. І. Люднікава 3-га Беларускага фронту злучыліся ў раёне в. Гняздзілавічы. Былі акружаны 5 пяхотных дывізій 3-й танкавай арміі агульнай колькасцю 35 тысяч чалавек.        

Акружным войскам адразу ж быў парад’яўлены ультыматум аб капітуляцыі. Калі час ультыматума закончыўся, савецкія войскі перайшлі ў атаку. Фашысты ўпорна супраціўляліся, імкнуліся прарваць кальцо акружэння. Толькі 26-га чэрвеня яны правялі 22 безвыніковыя контратакі ў паўднёва- заходнім напрамку.        

Пад націскам войск 43-й і 39-й армій падтрыманых буйнымі сіламі авіяцыі і артылерыі, акружаная групоўка 27 чэрвеня была разбіта. Вораг страціў толькі палоннымі больш за 10 тысяч чалавек.         У ліку палонных знаходзіўся камендант Віцебска і камандзір 53-га пяхотнага корпуса генерал пяхоты Ф. Гольвіцер, яго начальнік штаба палкоўнік Г. Шмідт, камандзір 206-й пяхотнай дывізіі генерал-лейтэнант А. Хітэр і інш.        

26 чэрвеня 1944 г. штурмам Віцебск быў вызвалены ад фашысцкіх акупантаў. З гэтай нагоды вечарам Масква салютавала воінам 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў 20 артылерыйскімі залпамі з 224 гармат. 63-м злучэнням і часцям, якія і праявілі баявое майстэрства пры вызваленні горада, было прысвоена ганаровае найменне “Віцебскія”        

Аперацыя па акружэнню і знішчэнню віцебскай групоўкі праціўніка мела свае асаблівасці. Перш за ўсё, яна была праведзена агульнавайсковымі арміямі пры падтрымцы авіяцыі без удзелу буйных танкавых злучэнняў і аб’яднанняў. Баявыя дзеянні насілі імгненны характар. Савецкія войскі замкнулі кальцо акружэння ўжо на трэці дзень наступлення, а завяршылі разгром акружанага ворага на чацвёрты. Апрача таго, акружэнне было здзейснена ў глыбіні 20-35 км ад пярэдняга краю.        

Вызвалены Віцебск ляжаў у руінах. Горад быў разбураны больш чым на 90 працэнтаў. Чакала вялізная работа па яго аднаўленні.                                                        

Пад мірным небам         

Амаль 1100 дзён знаходзіўся Віцебск у цяжкай фашысцкай няволі. Акупанты апаганілі і разграбілі горад над Дзвіной. Усё, што змаглі, адправілі ў Германію, астатняе зраўнялі з зямлёй. Вось як апісвае горад у газеце “Известия” яе карэспандэнт Я. Крыгер у нумары, які выйшаў 27 чэрвеня 1944 года:         “Соборная площадь. Центр Витебска… Площадь изрыта воронками, вырванный из ячеек булыжник расшвырян по переулкам, по крышам, по пустынным дворам…        

По уцелевшему мосту перебираемся в западную часть горада. Вокзальная улица, излюбленное место гуляний в довоенные дни, — теперь мёртвая, дома стоят без крыш, с проломанными стенами, обрушенными потолками. Немцы взорвали все здания. Вокзал. Он взорван. Здание с надписью на белорусском языке: “Паштамт”. Взорван. Больницы. Клубы. Детские дома. Всё взорвано.         Измученный, израненный, разрушенный город дымит последними очагами пожаров”.У Віцебску з кожнай сотні жылых дамоў цэлымі засталіся толькі тры, а пасля выгнання акупантаў 26 чэрвня 1944 года ў горадзе налічвалася 118 жыхароў. Да вайны Віцебск быў буйным індустрыяльным цэнтрам Беларусі. У 1938 г. ў горадзе выпускалася 28 % прамысловай прадукцыі рэспублікі. На прадпрыемствах працавала 30 % рабочых ад усёй колькасці іх на Беларусі. Былі пабудаваны 15 прамысловых прадпрыемстваў. Узніклі новыя галіны прамысловасті: станкабудаўнічая, абутковая, трыкатажная, мэблевая. Развівалася тэкстыльная, швейная і харчовая прамысловасць. Павялічылася  жыллёвае і камунальнае будаўніцтва. У 1940 годзе ў горадзе дзейнічалі 209 прадпрыемстваў.             

У Вялікую Айчынную вайну акупіраваны фашысцкімі захопнікамі горад быў амаль поўнасцю разбураны, загінула больш за 100 тысяч жыхароў, і, калі ў чэрвені Віцебск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, усе прадпрыемствы горада, чыгуначны вузел, аб’екты камунальнай гаспадаркі, бальніцы, музеі, школы, магазіны і жыллёвы фонд ляжалі ў руінах.Боллю ў сэрцы адгукнулася трагедыя Віцебска ў сэрцы кожнага, хто бачыў яго летам 1944 года. Тады здавалася, што спатрэбяцца дзесяцігоддзі, каб узнавіць хаця б даваенны ўзровень развіцця гаспадаркі і культуры роднага горада. У першы год вызвалення ў горадзе былі створаны 800 аднаўленчых брыгад па 15-20 чалавек. Кожны працаздольны жыхар Віцебска адпрацоўваў на аднаўленчых работах не менш 24 гадзіны. Зрабіць гэта было нялёгка, таму што 70% жыхароў Віцебска ў той час складалі жанчыны. Але змяніўшы аўтаматы на станкі, тапары і пілі, былыя франтавікі, партызаны і падпольшчыкі дружна ўзяліся за аднаўленне горада.Іх было няшмат, але прылад працы не хапала. Прадукты выдаваліся па картках. Жылі ў падвалах, бункерах і бараках і працавалі без стамлення – за дваіх, за траіх. Выхадзілі пасля работы на суботнікі і нядзельнікі. Працавалі з асаблівым пад’ёмам, будавалі хутка, будавалі добра. Кожная працавая перамога з’яўлялася сапраўдным святам. Дзякуючы няспынным намаганням, наш горад падняўся з попелу, на яго праспектах зноў зазелянелі сады. На месцы былых заводаў ствараліся новыя прадпрыемствы. За першыя 5 пасляваенных гадоў прамысловасць была адноўлена, а па многіх паказчыках значна пераўзышла даваенны узровень.                  

Увекавечаны ў памяці горада

Найважнейшым захавальнікам былой і сучаснай гісторыі Віцебска, як і любога горада, з’яўляюцца ўнутрыгарадскія назвы лінейных ( вуліц, праспектаў і інш.), тэрытарыяльных (плошчаў, сквераў, паркаў і інш.) і маштабных аб’ектаў. Разглядаючы пытанне аб значнасці і каштоўнасці назваў вуліц для гісторыі мовы, культуры народа можна ўспомніць словы рускага паэта 19 ст. І. І. Дзмітрыева, якія сталі крылатымі:” Вуліцы вузкія ў нас, шырокі ў нас летапіс вуліц”?!        

Жыхары Віцебска беражліва захоўваюць памяць пра воінаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у барацьбу за Айчыну і аддалі сваё жыццё ў імя перамогі над ворагамі. Іх імёны увекавечаны ў назвах многіх гарадскіх вуліц, завулкаў, мастоў. У 1964 г. гарвыканком  у сувязі з святкаваннем 20-годдзя вызвалення Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пастанавіў прысвоіць 12 гарадскім вуліцам імёны воінаў-вызваліцеляў. Пазней вуліцы Віцебска называлі ў гонар воінаў, якія загінулі пры выкананні вайсковага абавязку. 21 снежня 1992 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову:” Аб увекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр воінаў”, якая яшчэ раз падкрэсліла неабходнсаць захавання памяці загінуўшых. У гонар людзей, якія змагаліся за мірнае неба над галавой, таксама уздвіжана шмат манументаў, скульптурных сааружэнняў, мемарыяльных ансамбляў, якія выконваюць важную ролю ў патрыятычным і эстэтыным выхаванні насельніцтва.        

У кожнага народа, у кожным горадзе ёсць свае героі, якія з’яўляюцца прыкладам у жыцці, брацьбе і працы. Удзячныя віцябляне ніколі не забудуць імёны Веры Харужай, Ефрасінні Зяньковай, Канстанціна Заслонава, Міная Шмырова і шмат іншых герояў, чыя кроў пралівалася на свяшчэнную зямлю нашага горада, які асабліва праславіўся пад польным і партызанскім рухамі.На сходзе Віцебску, які быў прысвечаны 25 –годдзю 1-ай Беларускай партызанскай брыгады, 14 красавіка 1967 года былы кіраўнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху П. К. Падамарэнка, аддзначае дзейнасць віцебскіх партызан, заявіў: “ Кожная вобласць, кожная рэспублікаганарыцца сваім укладам у вайну, і, канешне, нярэдка перад іншымі імкнецца стаць нямнога вышэй. Нічога ў гэтым дрэннага няма… Мне аднолькава дорагі і віцебскія, і баранавіцкія, і мінскія, і гомельскія партызаны. Я ўсіх іх успамінаю з павагай і любоўю. Але усё ж павінен сказаць(гэта адзінае месца, дзе я магу сказаць гэтыя словы), што не было вобласці ні ў Беларусі, ні Ў Савецкім Саюзе, у якой бы барацьба праходзіла ў такіх цяжкіх умовах, як у Віцебскай вобласці. І я вам зараз дакажу, што гэта не юбілейная фраза. Справа ў тым, што барацьба партызан Віцебскай вобласці праходзіла амаль непасрэдна ў баявых парадках войск праціўніка, у яго бліжайшым тылу, найбольш насычаным сіламі і ўстановамі праціўніка”.        

У жорсткіх сутычках з ворагам амаль кожны трэці ўдзельнік гарадскога падполля аддаў сваё жыццё за Радзіму. Іх подзвіг бессмяротны. Яны паміралі ад пытак у турмах, на віселіцах з пятлёй на шыі ў імя таго, каб жыла і цвіла наша краіна, каб жылі радуючыся сонцу і міру сённяшняе і будучыя пакаленні, каб чыстае неба над нашай планетай ніколі не засцілалі хмары вайны і дым пажарышч. У іх гонар у нашым горадзе названа некалькі дзесяткаў вуліц, якія такім чынам не даюць выкрэсліць прозвішча нацыянальных герояў з людской памяці.        

Пройдуць дзесяцігоддзі. Многае зменіцца, шмат здарэнняў забудзецца, але подзвіг герояў Віцебшчыны ніколі не пагасне. След Вялікай Айчыннай вайны назаўсёды застанецца ў ў горадзе над Дзвіной.                                            

ЛІТАРАТУРА

1.Пахомов Н. И., Дорофеенко Н.И., Дорофеенко Н. В. Витебское подполье. Мн., “Беларусь”, 1974.

2.Памяць: Гіст.- дакум. хроніка Віцебска: У 2-х кн./ Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.;Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн.: БелЭн, 2002

3.Витебск: Энцикл. справ./Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И.П. Шамякин ( гл. ред.) и др. – Мн.: БелСЭ, 1988.4.В боях за Белоруссию. Издание второе, дополненное и исправленное. Мн., «Беларусь», 1974        

2 комментария 25934 просмотра

Отзывы:

настя → весёлая
ксюша → прикольно

Оставить отзыв

Имя
Комментарий