У Віцебску моладзь адзначыла Дзень роднай мовы


У Віцебску моладзь адзначыла Дзень роднай мовы

Цікавасць да беларускай нацыянальнай культуры, звычаяў, абрадаў і рамёстваў, да мовы і літаратуры сярод моладзі ў апошні час павышаецца. Гэта пацвердзіў Дзень роднай мовы, які адзначылі ў Беларусі 21 лютага.

Гарадское аб’яднанне БРСМ арганізавала акцыю «Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да роднай мовы», якая прайшла у сярэдняй школе № 34 і Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М.Машэрава. Галоўная мэта – пашырыць культурнае асяроддзе і духоўную свядомасць беларусаў. Моладзь віншавала са святам прысутных. Школьнікі і студэнты чыталі ўрыўкі вершаў беларускіх паэтаў, прапанавалі жадаючым прызнацца ў любові да роднай мовы і атрымаць падарункі на памяць. Да таго ж вызначалі ўзровень валодання беларускім слоўцам з дапамогай пытанняў. За правільны адказ – магніт з надпісам “Я ведаю родную мову”. Не засталіся ў баку і замежныя студэнты ВДУ. Яны віншавалі сваіх беларускіх сяброў і выкладчыкаў… па-беларуску!

Да таго ж ва ўніверсітэце прайшла акцыя “Размоўнік для студэнтаў”. Маладым людзям прапаноўвалі 21 людзям размаўляць па-беларуску з выкладчыкамі і сябрамі. Для гэтага былі падрыхтаваны спецыяльныя размоўнікі, якія можна было атрымаць у холе галоўнага корпуса на перапынках.

Сёння імпрэза да Дня роднай мовы адбудзецца ў абласной бібліятэцы. Прысутным прапануюць прыняць удзел у агульнанацыянальным дыктанце.

710 просмотров

Оставить отзыв

Имя
Комментарий